Беспілотнік выратаваў жыццё!

Беспілотнік выратаваў жыццё!

Случай

Алена КАРПУШЭНКА
19.08.2021 Версия для печати

У сераду, 11 жніўня, з дапамогай дрона Шумілінскага лясгаса знойдзена 81-гадовая пажылая жанчына з в. Пушча Обальскага сельсавета, якая днём раней апоўдні пасля сваркі з сынам пайшла з дома і назад не вярнулася. Калі знікненне выявілася, сын у роспачы кінуўся на вышук, але дарэмна... 

З просьбай аказаць дапамогу да інжынера па аўтаматызаванай сістэме кіравання лясгаса Івана Ліпскага звярнуліся супрацоўнікі Шумілінскага РАУС і раённага аддзела Следчага камітэта. Папярэднія самастойныя спробы пошуку жанчыны сынам і міліцыяй не прывялі да жаданага выніку. 

— Каля дзвюх гадзін квадракоптар лясгаса абследаваў мяркуемае месца знікнення, — падзяліўся падрабязнасцямі Іван Ліпскі. — Пасля спатрэбілася яшчэ столькі ж часу, каб дакладна вывучыць матэрыялы здымкі. Якое ж было аблягчэнне, калі ўрэшце на кадрах ўбачылі постаць чалавека, той самай бабулі. Яна ляжала на прасецы, дзе праходзяць лініі электраперадачы. 

Дзякуй богу, жанчына жывая і яе жыццю зараз нічога не пагражае. Беражыце сваіх сталых бацькоў, паважайце іх старасць і даруйце дробязі! 


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: