Мікалай Міхайлавіч Болцікаў працуе ляснічым Высакагорскага лясніцтва ДЛГУ «Бярэзінскі лясгас» з 2002 года.
— Пачынаў тут сваю працоўную дзейнасць у якасці лесніка, — гаворыць ён. — Потым узначаліў калектыў. Сярод 25 работнікаў лясніцтва і жонка — Людміла Анатольеўна.
Даведзеныя планавыя задачы тут стараюцца выконваць заўсёды, а па магчымасці і перавыконваць.
Сёлета Мікалай Міхайлавіч Болцікаў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі, таксама загадам міністра яму прысвоены І клас ляснічага.
Комментарии
Оставить комментарий0 Комментариев