У скарбонцы шчырага працаўніка

У скарбонцы шчырага працаўніка

Твои люди, лес!

Ала АЛЬФЕР, Фота аўтара
17.08.2017 Версия для печати

Без малога два дзясяткі гадоў складае стаж работы Віктара Лапцёнка ў лясной гаспадарцы. Толькі добрыя словы падзякі за руплівую працу чуў ён у свой адрас за ўвесь гэты час. «Надзвычай добрасумленны работнік, які дасканала ведае сваю справу і з вялікай адказнасцю ставіцца да яе выканання. Ветлівы, тактоўны і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу» — так характарызуюць яго ў родным калектыве.

Любушанскае лясніцтва Бярэзінскага лясгаса, дзе Віктар Лапцёнак працуе вальшчыкам лесу, унесла свой уклад у распрацоўку ветравальна-бураломных лесасек у Бярэзінскім лясніцтве і лясніцтвах Смалявіцкага раёна. На жаль, усё часцей даводзіцца гаварыць пра пашкоджаныя ўраганамі лясы. Ды і Віктар Мікалаевіч спрактыкаваны на ліквідацыі бураломаў, калісьці ў сваім лясніцтве давялося набываць такі вопыт. Яго работа не патрабуе кантролю з боку, наадварот, сам з’яўляецца прыкладам у працы і ў адносінах да абавязкаў. Менавіта таму гады тры таму назад яго прызначылі брыгадзірам нарыхтоўшчыкаў драўніны.

Летась, да 80-гадовага юбілею лясной гаспадаркі, Віктар Лапцёнак быў узнагароджаны Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Такая адзнака, вядома ж, не адзіная ў асабістай скарбонцы шчырага працаўніка. Аднак яго найвялікшае багацце і гонар — пяцёра дзяцей. Ім ёсць у каго вучыцца і з каго браць прыклад.


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: