Навіны Касцёлу

Навіны Касцёлу

Земное и небесное

Виктор ГАВРЫШ
09.06.2016 Версия для печати

Дыяцэзіяльны дзень бацькі адзначылі ў Капцёўцы

Дыяцэзіяльны дзень бацькі адзначылі ў Капцёўцы. фота

У першую нядзелю чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны дзень бацькі, калі ва ўсіх святынях дыяцэзіі моляцца за жывых і памерлых бацькаў. Галоўныя святкаванні прайшлі 5 чэрвеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы.

У гэты дзень раніцай у санктуарый вырушыла пешая пілігрымка з Гродна, у якой прынялі ўдзел бацькі сем’яў, іх жонкі і дзеці. На Узгорку надзеі пілігрымаў прывітаў кс. Міхал Ластоўскі, кусташ санктуарыя. Святар заклікаў бацькаў даверыць свае сем’і Найсвяцейшай Панне Марыі, якая заўсёды гатова прыйсці з дапамогай сваім дзецям. Кусташ падзякаваў мужчынам за іх сведчанне веры, якое яны выразілі праз ­удзел у пешай пілігрымцы і прыгожым спеве.

Традыцыйна пілігрымаў чакала ў Капцёўцы багатая духоўная праграма. Напачатку вернікі сабраліся ў санктуарыі на малітве Вяночка да Божай Міласэрнасці, якую ўжо па традыцыі праводзіў ксёндз прэлат Юрый Лявінскі. Канферэнцыю на тэму «Як быць міласэрным у сучасным свеце» прамовіў кс. Юрый Марціновіч. Пілігрымы прынялі ўдзел таксама ў набажэнстве Крыжовага шляху. А кульмінацыйным пунк­там была ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў кс. Ян Рушніцкі, дэкан дэканату Гродна-Захад.

Перапрашальная субота адбылася ў санктуарыі Маці Божай Будслаўскай

4 чэрвеня ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай да брамаў Божай Міласэрнасці накіравалася з мінскага касцёла свв. Сымона і Алены сёмая аўтобусная пілігрымка вернікаў. Перапрашальная субота ў чэрвені прыпала на ўспамін Беззаганнага Сэрца Марыі пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

У Будславе вернікі мелі магчымасць паяднацца з Богам у сакрамэнце пакаяння, каб з чыстым сэрцам прыняць святую Эўхарыстыю. А 12-й гадзіне ў санктуарыі цэлебравалася святая Імша, пасля якой вернікі перад Святымі Дарамі спявалі Літанію да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Потым пілігрымы супольна памаліліся Фацімскі Ружанец з разважаннямі, які праводзілі моладзь і дзеці, на знак перапрашэння Божай Маці за знявагі і блюзнерствы, якімі людзі зневажа­юць Яе Беззаганнае Сэрца.

Пасля кароткага перапынку на абед у 15 гадзін дарослыя, моладзь і дзеці сабраліся ў святыні, каб памаліцца Вяночак да Божай Міласэрнасці, выпрошваю­чы патрэбныя дары і ласкі для ўсіх прысутных, а асаб­ліва просячы аб Божай міласэрнасці для ўсяго свету. Наступная пілігрымка ў Будслаў адбудзецца 2 ліпеня, у першую суботу, прымеркаваную да ўрачыстасцей ушанавання Маці Божай Будслаўскай.

Саракагадзіннае набажэнства перад адпустовай урачыстасцю Беззаганнага Сэрца Марыі прайшло ў Оршы

Саракагадзіннае набажэнства перад адпустовай урачыстасцю Беззаганнага Сэрца Марыі прайшло ў Оршы. фота

У парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы перад адпустовай урачыстасцю — успамінам Беззаганнага Сэрца Марыі — на працягу трох дзён адбывалася саракагадзіннае набажэнства. У гэтыя дні людзі з усяго горада мелі магчымасць адараваць Найсвяцейшы Сакрамэнт сорак гадзін.

Традыцыя такой формы падрыхтоўкі да святкавання адпустовай урачыстасці ўзята са старадаўняй гісторыі лакальных традыцый Касцёла на захадзе Беларусі. Галоўным элементам падрыхтоўкі да свята з’яўляецца духоўнае навяртанне.

Падчас сустрэчы вернікаў з Эўхарыстычным Хрыстом праводзіліся канферэнцыі і пакутныя набажэнствы, шмат людзей прыступілі да сакрамэнту пакаяння і паяднання. Духоўным кіраўніком падчас саракагадзіннага набажэнства быў кс. Ян Пугачоў з Германавіч, які звярнуў увагу парафіян на ­вернасць Хрысту, міласэрнасць Бога і пачуцці адказнасці за Касцёл жывы і касцёл матэрыяльны.

Быць сведкам Хрыста

У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне восем хлопцаў з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе былі прыняты ў міністранты. фота

3 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне восем хлопцаў з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе былі прыняты ў міністранты. Кандыдаты прайшлі курс падрыхтоўкі, каб стаць сапраўды адказнымі і сумленнымі міністрантамі. Падрыхтоўку яны праходзілі разам са старэйшымі братамі-міністрантамі, якія дапамагалі ім сваім прыкладам служэння ў Касцёле.

На ўрачыстай Эўхарыстыі ў семінарыйнай капліцы кандыдаты атрымалі комжы і склалі міністранцкую прысягу. Апякун міністрантаў кс. Юрый Гурскі падчас святой Імшы адзначыў: «Удзел у Літургічнай службе алтара — гонар не толькі для кожнага з хлопцаў, але і для іх бацькоў, таму міністрант павінен быць адказным, пільным і акуратным, павінен дапамагаць падчас святой Імшы, што з’яўляецца самай вялікай таямніцай у жыцці кожнага хрысціяніна».

Па матэрыялах сайта Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі


Комментарии

Оставить комментарий

0 Комментариев

Связаться с редакцией: