У мінскім парку Пісьменнікаў каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі заклалі новую рабінавую алею. Экалагічная акцыя, якая аб’яднала літаратараў, кіраўніцтва бібліятэкі, ветэранскія арганізацыі і студэнцкую моладзь, была прымеркавана да Года беларускай жанчыны.

Асабліва глыбокае значэнне гэтай падзеі надала перадгісторыя стварэння алеі. Як расказала «БЛГ» намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомая пісьменніца і журналістка Алена Стэльмах, з’яўленне рабінавай алеі было даўняй марай і запаветным жаданнем Мікалая Чаргінца — заснавальніка і натхняльніка гэтага парка. Вядомы пісьменнік пайшоў з жыцця летам 2026 года, і высадка маладых дрэў стала данінай памяці яго працы і творчай спадчыне.
Рабіна традыцыйна сімвалізуе жаночую стойкасць і прыгажосць. Новыя дрэвы стануць важнай часткай зялёнай зоны, якая развіваецца з лістапада 2017-га. Кожны год тутэйшы фонд прырастае новымі памятнымі пасадкамі ў гонар класікаў айчыннага пісьменства (напрыклад, Янкі Маўра) і ў знак сяброўства з замежнымі калегамі. Гэтым азам у пасадцы прыняў удзел народны пісьменнік Башкартастана Марсель Салімаў.

— Нядаўна па ўсёй краіне прайшла маштабная акцыя па аднаўленні лясоў, і мы таксама вырашылі правесці падобную акцыю, толькі замест лесу выса­дзілі алею, — адзначыла Алена Стэльмах. — Кожнае дрэва, пасаджанае тут, мае глыбокі метафарычны сэнс. Іх магутныя карані — гэта глыбокія традыцыі беларускай літаратуры, а шумныя кроны — жывое слова сучасных аўтараў і іх нашчадкаў.

У планах творчага саюза — далейшае добраўпарадкаванне тэрыторыі, устаноўка памятных знакаў, скульптурных кампазіцый і будаўніцтва альтанкі.

Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара

Cookies preferences

✕

Others

Other uncategorized cookies are those that are being analyzed and have not been classified into a category as yet.

Necessary

Necessary
Necessary cookies are absolutely essential for the website to function properly. These cookies ensure basic functionalities and security features of the website, anonymously.

Advertisement

Necessary
Advertisement cookies are used to provide visitors with relevant ads and marketing campaigns. These cookies track visitors across websites and collect information to provide customized ads.

Analytics

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Functional

Functional cookies help to perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collect feedbacks, and other third-party features.

Performance

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.